Анлайн-сцэна (12)

Montreux Jazz Festival + Stingray Qello

Больш за 50 фестывальных канцэртаў даступныя для струменевага вяшчання бясплатна на працягу 30 дзён пасля рэгістрацыі. Сярод даступных канцэртаў выступы Рэя Чарльза, Ву-Тана Клана, Джоні Кэша, Deep Purple, Карласа Сантаны і іншых. Промокод: FREEMJF1M

Перайсці

Баварская опера

На сайце тэатра оперы і балета Мюнхена STAATSOPER.TV можна ўбачыць бясплатныя прамыя трансляцыі і відэа па запыце. Онлайн-трансляцыі праводзяцца кожны панядзелак у 20:15 па нямецкаму часу.

Перайсці

Александринский театр (Санкт-Пецярбург)

Нацыянальны драматычны тэатр Расіі вядзе анлайн-паказы сваіх знакавых спектакляў у сябе на сайце і ютуб канале.

Перайсці

Цырк Du soleil

Кожную пятніцу на сайце цырка выходзіць гадзінная праграма. Таксама там можна знайсці серыю ролікаў з элементамі віртуальнай рэальнасці «Cirque du Soleil's 180 degrees», раздзел трэніровак з артыстамі і іншае

Перайсці

Мариинский театр

'Мариинский театр' праводзіць трансляцыі спектакляў на сваім сайце. Відэа даступныя на працягу сутак пасля трансляцыі.

Перайсці

ND TV

Нідэрландскі танцавальны тэатр запускае ў струменевае вяшчанне серыю балетаў NDT ад вядомых харэографаў. Кожны тыдзень - адзін спектакль

Перайсці

The Metropolitan Opera

Нью-Йоркская опера запусціла стрымінгавы праект «Nightly Met Opera Streams». Кожны дзень а 19.30 на афіцыйным сайце будуць транслявацца лепшыя спектаклі за апошнія 14 гадоў. Доступ да матэрыялаў будзе адкрыты 23 гадзіны пасля трансляцыі.

Перайсці

Берлінская філармонія

Берлінская філармонія адкрыла лічбавую канцэртную зала. Там выкладзеныя канцэрты, дакументальныя фільмы пра гісторыю аркестра, партрэты дырыжораў і музыкаў, а таксама праекты адукацыйнай праграмы. Запісы даступныя 30 дзён. Промакод: BERLINPHIL.

Перайсці

Беларускі Свабодны тэатр будзе граць свае спектаклі анлайн. Тэмы спекталяў - сацыяльная справядлівасць, табуяваныя зоны і парушэння правоў чалавека па ўсім свеце. Таксама па вечарах акцёры чытаюць казкі. Мовы спектакляў - беларуская, руская, англійская.

Перайсці

Праект мінскага тэатра - гэта паказы спектакляў з архіва, творчыя вечары артыстаў анлайн. Спасылка на прагляд будзе адкрыта на сайце kupalauski.by і ў сацыяльных сетках тэатра з 18.00 дня паказу да 18.00 наступнага дня.

Перайсці

Sadler Wells

Танцавальная пляцоўка Лондана Sadler Wells запускае анлайн-сцэну. Там будуць паказваць спектаклі і праводзіць анлайн-заняткі па танцах для сем'яў з маленькімі дзецьмі і для тых, хто старэй за 60.

Перайсці

National theater

Нацыянальны тэатр Вялікабрытаніі будзе трансляваць некаторыя з сваіх самых папулярных пастановак штотыдзень па чацвяргах а 19:00. Запісы будуць даступныя на працягу 7 дзён пасля трансляцыі.

Перайсці