Бізнес (16)

Jottful

Jottful складае індывідуальнае кіраўніцтва па тэхналогіях і персаналу для запуску бізнесу анлайн. Таксама ёсць магчымасць бясплатна атрымаць маркетынгавыя паслугі.

Перайсці

Sparkhouse

Відэа-студыя Sparkhouse бясплатна робіць рэкламныя ролікі для падтрымкі лакальных бізнэсаў, каб яны маглі данесці да кліентаў новы рэжым працы. Каб скарыстацца прапановай, трэба запоўніць форму на сайце.

Перайсці

Vincit

Малыя прадпрыемствы могуць падаць заяўку ў Vincit і атрымаць бясплатна індывідуальную ecommerce стратэгію, дызайнерскія і тэхнічныя кансультацыі.

Перайсці

Clarity Wave

Праграмнае забеспячэнне для матывавання супрацоўнікаў і падвышэння працаздольнасці адкрывае бясплаты доступ пасля рэгістрацыі, мінімум, да ліпеня.

Перайсці

DataRobot

Карпаратыўная платформа для ўкаранення тэхналогій штучнага інтэлекту і машыннага навучання ў працу арганізацый адкрывае дармовы доступ для кампаній, чыя праца звязана з covid19.

Перайсці

Call Office

Софт для масавай аўтаматычнай абтэлефаноўкі Call Office прадастаўляе бясплатна ліцэнзіі на асноўныя функцыі падчас пандэміі і дапамагае з наладкай. Для атрымання ліцэнзіі трэба пакінуць заяўку на сайце.

Перайсці

Breezy HR

HR платформа вядзення працэсу найму супрацоўнікаў, як мінімум, да чэрвеня адкрывае бясплатны доступ да функцыяналу відэа-інтэрв'ю і ацэнцы інтэрв'ю.

Перайсці

BlackBerry

Праграмы для забеспячэння бяспекі работы IoT прылад у арганізацыях будуць бясплатнымі на працягу 60 дзён.

Перайсці

Airtable

Гібрыд базы дадзеных і электроннай табліцы Airtable дае бясплатны доступ да PRO версіі на неабмежаваны тэрмін для непалітычных арганізацый, якія звязаны з барацьбой з каронавирусом. Для атрымання доступу трэба адправіць заяўку на сайце. Таксама бясплатны PRO доступ могуць атрымаць школьнікі і студэнты.

Перайсці

Meetfox

Платформа для планавання і правядзення 1 на 1 мітынгаў даступная бясплатна на працягу 60 дзён з кодам REMOTEWORK

Перайсці

Fforester

Камерцыйная платформа са стокавымі фота і відэа для індустрыі прыгажосці і моды Fforester адкрылі раздзел #Staytogether. У гэтым раздзеле можна бясплатна спампаваць якасныя рэкламныя фатаграфіі.

Перайсці

FAST GRANTS

FastFrants падае магчымасць падацца на грант ад 10.000 да 500.000 даляраў навукоўцам, якія працуюць над праектамі, звязанымі з COVID-19. Пастановы пра выдачу прымаюцца цягам 48 гадзін.

Перайсці

DigitalOcean

Воблачны хостынг падорыць 50, 250 або <ваш варыянт> даляраў на свае паслугі для праектаў, якія маюць дачыненне да COVID19.

Перайсці

Teams да 01.11.2020

Microsoft зняла абмежаванні з дармовай версіі сваёй карпарацыйнай платформы Teams. Зараз яе карыстачы атрымваюць сховішча на 1TB і могуць запісваць відэаканферэнцыі. Гэта прапанова будзе дзейнічаць на працягу 6 месяцаў

Перайсці

Битрикс24

Платформа для бізнесу адкрыла бясплатны тарыф для ўсіх кампаній з-за сітуацыі з каронавірусам. Да гэтага без абмежаванняў на платформе маглі працаваць толькі фірмы да 12 чалавек. Цяпер колькасць супрацоўнікаў можа быць любым.

Перайсці

Яндекс.Маршрутизация

«Яндекс» зрабіў свой сервіс планавання маршрутаў дастаўкі дармовым для ўсіх новых карыстачоў на наступныя 3 месяцы. У бясплатны пакет уваходзіць доступ да алгарытмаў аптымізацыі дастаўкі і кансультацыі адмыслоўцаў кампаніі

Перайсці